(В некоторых словах букву ;у ;, следует читать как у краткое белорусское.).
Оглавление
Без оглавления
Оглавление
Страницы
Для конкурсу я прапанавала пяць сваiх вершаў. З iмi i перамагла. Улетку нас запрасiлi на падвядзенне вынiкаў. Гэта быў незабыўны час. Мы жылi y невялiкiм гарадку Сулецiн. Я пазнаёмiлася з моладдзю з Польшчы, Германii, Расii. Для нас арганiзавалi цiкавыя экскурсii па касцёлах i цэрквах, у парку "Вусце Варты" i музеi камянёў , мы былi у многiх месцах, аддаленых ад гарадоў -i нам надзвычай спадабалася тамтэйшая прырода. Для нас наладзiлi адпачынак у мясцiне пад назваю "Уражыска", што знаходзiцца сярод лесу на паляне.
Урэшце - дзень падвядзення вынiкаў. Сярод тых, хто сабраўся , былi людзi розных узростаў i заняткаў. Самым маладым быу 8-гадовы хлопчык з Расii. Нас не дзялiлi на месцы, усе атрымалi узнагароды (шкляныя кубкi), дыпломы, кнiгi. Кожны атрымаў узнагароды акурат за тое, чым займаецца: за прозу, вершы, журналiсцкiя публiкацыi. Мы змаглi абмяркоўваць працы адно аднога, дзялiцца уражаннямi, паразмаўляць з арганiзатарамi конкурсу i фундатарамi, з прадстаунiкамi сваiх краiнаў.
Днi у Польшчы праляцелi хутка. Але стасункi з Бронэкам Крыгам i удзельнiкамi конкурсу працягваюцца. I, думаю, яшчэ абавязкова паеду у тую цудоуную краiну.
/Аргкамiтэт Мiжнароднага лiтаратурнага конкурсу "Свет без вайны i насiлля", знаходзiцца у Польшчы. / Бронэк Крыг журы гэтага конкурсу.
Оглавление
Страницы
Оставить комментарий может только авторизованный пользователь